Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.10.2023

У сувязі з Днём НАН Беларусі вялікая група навукоўцаў удастоена ўзнагарод Акадэміі навук

У сувязі з Днём НАН Беларусі вялікая група навукоўцаў удастоена ўзнагарод Акадэміі навук.

23 кастрычніка старшыня Прэзідыума Уладзімір Гусакоў уручыў спецыяльны знак «Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»* Таццяне Гнядзько, намесніку акадэміка-сакратара Аддзялення медыцынскіх навук апарату НАН Беларусі, Аляксандру Дудзіку, дырэктару Выдавецкага дома «Беларуская навука». Нагруднага знака адрознення імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўдастоена Наталля Літвінка, начальнік аддзела навукова-аналітычнай работы апарату НАН Беларусі. Ганаровыя граматы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўручаны Аляксандру Анжанкову, дырэктару Інстытута меліярацыі НАН Беларусі, Наталлі Мельнікавай, начальніку аддзела фінансаў і бухгалтарскага ўліку — галоўнаму бухгалтару выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Дзянісу Муху, дырэктару Інстытута эканомікі НАН Беларусі, і Соф’і Самуэль, загадчыцы галоўнай рэдакцыі Цэнтра энцыклапедычных выданняў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Ганаровымі граматамі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў узнагароджаны Пётр Казакевіч, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, і Сяргей Гапоненка, дырэктар Інстытута фізікі НАН Беларусі.

*Спецыяльны знак «Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» выраблены ў сувязі з абвяшчэннем гістарычнай для НАН Беларусі даты — 13 кастрычніка — датай заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У гэты дзень у 1928 годзе Інстытут беларускай культуры, першая ў гісторыі Беларусі комплексная навукова-даследчая дзяржаўная ўстанова, была рэарганізавана ў Беларускую акадэмію навук (З 1997 года — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі).

<