Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.10.2023

У Інстытуце гісторыі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сацыяльна-эканамічная гісторыя Савецкай Беларусі (1917—1991 гг.)»

26–27 кастрычніка 2023 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сацыяльна-эканамічная гісторыя Савецкай Беларусі (1917—1991 гг.)».

У працы канферэнцыі ў змяшаным фармаце, які спалучае вочныя і дыстанцыйныя (анлайн) даклады і ўдзел у дыскусіі, прынялі ўдзел вядучыя вучоныя-грамадазнаўцы Беларусі, а таксама калегі з замежных краін. На канферэнцыі быў абмеркаваны шэраг важных праблем. Сярод іх: прамысловае развіццё і сельская гаспадарка Савецкай Беларусі; транспарт і інфармацыйна-камунікацыйная сфера; навуковы складнік мадэрнізацыі і развіцця эканомікі Савецкай Беларусі; працэс урбанізацыі і развіццё гарадоў; асэнсаванне гістарычнага вопыту мадэрнізацыі эканомікі Савецкай Беларусі: метадалогія, канцэпцыі, перыядызацыя; эканоміка Савецкай Беларусі ў агульнасаюзным і сусветным падзеле працы і інш.

На думку арганізатараў, галоўныя задачы міжнароднага форуму — азнаямленне з навуковымі распрацоўкамі і практычнымі дасягненнямі вучоных-гуманітарыяў па праблемах эканамічнай гісторыі БССР; паляпшэнне ўзаемадзеяння акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі па актуальных праблемах развіцця айчыннай сацыягуманітарыстыкі; умацаванне сувязі навукі з установамі адукацыі; арганізацыя і кіраванне творчай ініцыятывы студэнцкай моладзі па актуальных пытаннях вывучэння гісторыі.