30 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Буйныя драпежнікі ў Беларусі і шляхі вырашэння канфліктных сітуацый з імі». Ад НАН Беларусі ў прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара НПЦ па біярэсурсах Павел Гештаўт і старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НПЦ па біярэсурсах Павел Велігураў. Навукоўцы НАН расказалі пра маніторынг колькасці буйных драпежнікаў у Беларусі, пра правілы паводзін у лесе і пры сустрэчы з дзікімі жывёламі, адказалі на шматлікія пытанні журналістаў.