31 кастрычніка 2023 года адбыліся перагаворы першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Чыжыка С. А. з дэлегацыяй Народнага ўрада г. Сіань на чале з сакратаром гарадскога партыйнага камітэта г. Сіань Фан Хунвэем.
У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Сіаньскага ўпраўлення па навуцы і тэхніцы, ТАА «Кітайска-Беларускі высокатэхналагічны аэракасмічны цэнтр даследаванняў і распрацовак» і Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. З беларускага боку ў перамовах прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі», ДНУ «Інстытут матэматыкі НАН Беларусі», ДНУ «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі», ДНУ «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі», НІРУП «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый». Члены дэлегацый азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выставе «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі і механізмы развіцця супрацоўніцтва, а таксама стварэнне філіяла НАН Беларусі ў г. Сіань.