Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.11.2023

31 кастрычніка 2023 г. НАН Беларусі наведала дэлегацыя Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына (УрФУ) на чале з першым прарэктарам Кортавым С. У.

Дэлегацыя азнаёмілася з дзейнасцю арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці», а таксама наведала шэраг арганізацый НАН Беларусі.

Адбылася сустрэча з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Чыжыкам С. А., у час якой вызначаны напрамкі сумеснай навуковай дзейнасці на найбліжэйшую перспектыву: медыцынскія прэпараты, ядзерная энергетыка, мікраэлектроніка, лічбавыя тэхналогіі і інфармацыйная бяспека, БЛА, а таксама арганізацыя праграм навучання спецыялістаў у магістратуры і аспірантуры НАН Беларусі. Дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб фарміраванні Дарожнай карты навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і УрФУ.