Канферэнцыя арганізуецца Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА), Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі), Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І. С. Лупіновіча НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Мэта канферэнцыі – аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы НТІ ў Беларусі і за мяжой, а таксама пытанняў распрацоўкі новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства (ІТ-краіны, ІТ-дзяржавы), стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі.
Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:
1. Навукова-метадычнае, інфармацыйнае, тэхналагічнае і прававое забеспячэнне развіцця лічбавай трансфармацыі.
2. Аўтаматызаваныя сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
3. Бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі. Публікацыйная актыўнасць.
4. Штучны інтэлект і кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі.
У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі 42 навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і дзелавых колаў з 5 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Iталіі. На РІНТІ-2023 прадстаўлены 73 даклады (60 беларускіх і 13 замежных).
ачатак рэгiстрацыi – 9.00. Пачатак пленарнага пасяджэння – 10.00.
Месцы правядзення – АІПІ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 6); ЦНБ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 15).
Праграма і іншая інфармацыя аб канферэнцыі: http://opac.bas-net.by/opacpage/rinti/