З 14 па 16 лістапада 2023 года на базе НАН Беларусі адбудуцца мерапрыемствы Міжнароднага фестывалю навукі Саюзнай дзяржавы. У рамках Фестывалю запланавана правядзенне навукова-практычных мерапрыемстваў 14–16 лістапада 2023 года ў г. Мінску і стратэгічных сесій на палях III Кангрэса маладых навукоўцаў 28–30 лістапада 2023 года ў г. Сочы.
З беларускага боку арганізатарам Фестывалю выступае НАН Беларусі. Арганізатары з расійскага боку — Мінадукнавукі Расіі, Каардынацыйны савет па справах моладзі ў навуковай і адукацыйнай сферах Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па навуцы і адукацыі і Праектны офіс міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва «Расія — Беларусь». У мерапрыемствах Міжнароднага фестывалю навукі Саюзнай дзяржавы ў НАН Беларусі прымуць удзел 100 маладых вучоных навуковых арганізацый Беларусі і Расіі (па 50 чалавек ад Беларусі і Расіі).
На думку арганізатараў, асноўнымі задачамі Міжнароднага фестывалю навукі Саюзнай дзяржавы з’яўляюцца прыцягненне таленавітай моладзі Расіі і Рэспублікі Беларусь у сферу навуковых даследаванняў і распрацовак, абмен вопытам і садзейнічанне ўключэнню маладых даследчыкаў у вырашэнне сацыяльна значных задач развіцця Саюзнай дзяржавы.