23 лістапада 2023 г. у 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца круглы стол «Архітэктурная спадчына Беларусі: гісторыя і сучаснасць», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння У. А. Чантурыя, даследчыка архітэктурнай спадчыны Беларусі, доктара архітэктуры, прафесара (220072, Мінск, вул. Сурганава, 1 к. 2, а. 302). Арганізатары круглага стала: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; архітэктурны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У пасяджэнні прымуць удзел супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, архітэктурнага факультэта БНТУ, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, ААТ «Белрэстаўрацыя», Рэспубліканскага аб’яднання рэстаўратараў і інш. Праграма круглага стала: 1. Навукова-даследчая і педагагічная дзейнасць У. А. Чантурыя; 2. Сучасныя даследаванні архітэктурнай спадчыны Беларусі; 3. Праблемы аховы, рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў архітэктуры.