Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.12.2023

Прэзідыум падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій для маладых вучоных НАН Беларусі 2023 года

11 снежня 2023 года Прэзідыум НАН Беларусі падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій для маладых вучоных НАН Беларусі 2023 года.

У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вырашана прысудзіць:

прэміі імя акадэміка Ж. І. Алфёрава для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2023 года:
- Аляксандру Жалудкевічу, загадчыку лабараторыі ДНВА «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве», кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту, — за цыкл работ «Распрацоўка тэхналогіі сінтэзу, комплекснае даследаванне фазавых ператварэнняў і фізічных уласцівасцей магнітных матэрыялаў на аснове складаных аксідаў пераходных металаў і кампазіцыйных нана-структур у мона- і полікрышталічным станах для элементнай базы цвёрдацельнай мікраэлектронікі»;
- Вераніцы Люшкевіч, навуковаму супрацоўніку ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», — за цыкл работ «Распрацоўка і выкарыстанне плазменных метадаў мадыфікацыі насення, якія стымулююць рост, выжывальнасць і прадукцыйнасць раслін».

Лаўрэатамі прэміі імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча для маладых вучоных НАН Беларусі 2023 года сталі:
- Кацярына Бурць, навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат хімічных навук, — за цыкл работ «Новыя кампазіцыйныя мембраны для фармацэўтычнай, харчовай і цэлюлозна-папяровай галін прамысловасці»;
- Галіна Куркіна, старшы навуковы супрацоўнік РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве», кандыдат сельскагаспадарчых навук, — за цыкл работ «Эфектыўнасць фунгіцыдных пратручвальнікаў пры вырошчванні кукурузы на зерне»;
- Мажароўская Людміла, старшы навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат біялагічных навук, Ганна Сачак, навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», — за цыкл работ «Вывучэнне механізмаў устойлівасці хвоі звычайнай на малекулярна-генетычным і біяхімічным узроўнях»;
- Мікіта Сядляр, навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат біялагічных навук, – за цыкл работ «Ацэнка рызыкі невыношвання цяжарнасці на аснове малекулярна-генетычнага аналізу».

Прэмію імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2023 года вырашана прысудзіць:
- Аляксандру Бельскаму, загадчыку цэнтра ДНУ «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату сацыялагічных навук, — за цыкл работ «Распрацоўка новых стратэгій сацыялагічнага даследавання для выяўлення, ацэнкі і процідзеяння дэструктыўным інфармацыйным укідам ва ўмовах трансфармацыі нацыянальнай медыяпрасторы і геапалітычнага “перафарматавання” па выніках комплекснага аналізу ўздзеяння традыцыйных і электронных СМІ на насельніцтва Рэспублікі Беларусь з мэтай фарміравання яго інфармацыйнай культуры».

Дыпломы лаўрэатам будуць уручаны ў рамках святкавання Дня беларускай навукі ў студзені 2024 года.
Прэміі для маладых вучоных НАН Беларусі заснаваны ў 2019 годзе з мэтай падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых вучоных, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі, стымулявання іх творчай ініцыятывы, умацавання кадравага патэнцыялу, увекавечання памяці выдатных беларускіх вучоных і папулярызацыі ведаў аб гісторыі беларускай навукі.
Сістэма прэмій для маладых вучоных уключае тры імянныя прэміі:
- прэмію імя акадэміка Ж. І. Алфёрава — у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (колькасць прэмій, якія прысуджаюцца, — 2);
- прэмію імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча — у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук (колькасць прэмій, якія прысуджаюцца, — 4);
- прэмію імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага — у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (колькасць прэмій, якія прысуджаюцца, — 2).
Усяго, паводле Палажэння, прысуджаецца 8 прэмій у памеры 15 базавых ставак кожная.

Тэгi
#прэміі