Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.12.2023

Навукоўцы НАН Беларусі ўзнагароджаны прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

8 снежня 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі (прымеркаваная да 24-й гадавіны з даты падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы).

Прэміі ўдастоены калектыў навукоўцаў за распрацоўку інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека на аснове вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы.

У ліку лаўрэатаў — навукоўцы НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, Ірма Масэ, Святлана Котава, а таксама расійскія — Мікалай Янкоўскі, Святлана Барынская, Вадзім Сцяпанаў.

Тэгi
#прэміі