Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.12.2023

НАН Беларусі далучылася да навагодняй акцыі «Нашы дзеці»

Першасная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» прыняла ўдзел у акцыі «Нашы дзеці». Пры актыўным удзеле работнікаў апарату НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа, Інстытута сацыялогіі, Інстытута эканомікі, Інстытута філасофіі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі падрыхтавалі і перадалі ў ГДА «Магілёўскі дзіцячы хоспіс» падарункі, медыцынскія і бытавыя тавары. Універсітэт НАН Беларусі перадаў сертыфікат на 1000 беларускіх рублёў. Добрыя справы дапамагаюць выконваць мары!!!

Вось ужо больш за чвэрць стагоддзя акцыя «Нашы дзеці», ініцыяваная Прэзідэнтам, стукаецца ў дзверы бальніц, дамоў-інтэрнатаў, дамоў сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Дзяржава паклапацілася, каб напярэдадні Новага года і Каляд кожнае дзіця адчула атмасферу свята, цеплыню і падтрымку. І, вядома ж, атрымала падарунак. Акцыя стала сапраўдным брэндам, бо гэта менавіта наша беларуская традыцыя — дапамагаць адно аднаму. Марафон добрых спраў праходзіць на працягу месяца ва ўсіх кутках Беларусі, сёлета — з 15 снежня па 15 студзеня.

Тэгi
#акцыі