Спецыялісты Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі падрыхтавалі спецыяльны ролік пра электрамабіль BELGEE EX50.
У Аб’яднаным інстытуце машынабудавання НАН Беларусі ў 2023 годзе створаны эксперыментальны ўзор айчыннага легкавога электрамабіля BELGEE EX50 на базе платформы аўтамабіля Geely X50. Усе кампаненты электрапрывада беларускай распрацоўкі і вытворчасці. 19.01.2024 гэты электрамабіль прадстаўлены Кіраўніку дзяржавы падчас яго наведвання СЗАТ «БелДжы».
Ролік можна паглядзець тут.