Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.01.2024

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве БРФФД і Мангольскага фонду навукі і тэхналогіі

23 студзеня 2024 года ў БРФФД адбылася сустрэча Старшыні Навуковага савета Аляксея Дайнекі з дырэктарам Мангольскага фонду навукі і тэхналогіі Даржгачоа Одгэрэлам. На сустрэчы абмеркаваны стан двухбаковага супрацоўніцтва. Па выніках перамоў падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве тэрмінам на наступныя 5 гадоў і вызначаны далейшыя крокі па яго паглыбленні. Дасягнута дамоўленасць аб павелічэнні колькасці праектаў і аб павелічэнні аб’ёму іх фінансавання, зыходзячы з наяўных магчымасцей.