Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2024 года № 213, кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны дырэктар Цэнтра святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрый Васільевіч Трафімаў. Медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі дырэктара Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Валерыя Валер’евіча Ганчарова. Першаму намесніку Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргею Антонавічу Чыжыку прысвоена званне заслужанага дзеяча навук. Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!
Паводле паведамлення прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, усяго дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, заслугі ў вайсковай службе і ахове дзяржаўнай мяжы, судова-экспертнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у эфектыўную рэалізацыю стратэгічных праектаў, умацаванне канстытуцыйнай законнасці, ахову жывёльнага і расліннага свету, развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, бюджэтна-фінансавай сістэмы, цывільнай авіяцыі, машынабудавання, прамысловасці, перапрацоўчай галіны, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадарак, выдатныя дасягненні ў сферах сацыяльнай абароны насельніцтва, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту.