Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.05.2024

Беларускія і расійскія літаратуразнаўцы абмяркуюць ваенную прозу

30 мая 2024 г. (пятніца) Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам праводзіць Міжнародны круглы стол «Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і вызвалення горада-героя Ленінграда.

Пачатак — 10.00
Месца правядзення — Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, 15), каб. 123.
Сярод удзельнікаў круглага стала — вядучыя вучоныя-гуманітарыі НАН Беларусі, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска.

Праблемнае поле мерапрыемства:
1. Руская і беларуская ваенная проза: асобы.
2. Беларуская — перакладзеная — руская проза.
3. Вытокі ваеннай прозы.
4. Эвалюцыя савецкай/постасавецкай ваеннай прозы.
5. Ваенная проза і дакументальная літаратура: узаемадзеянне або палеміка?
6. Проза тых, хто не ваяваў.
7. Прагледжаныя/недаацэненыя і пераацэненыя імёны і творы ваеннай прозы.

Тэгi
#анонсы