Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.05.2024

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Алтайскага краю на чале з губернатарам Віктарам Таменкам

28 мая 2024 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя Алтайскага краю на чале з губернатарам Віктарам Пятровічам Таменкам.

Госці азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». Адбылася сустрэча з галоўным вучоным сакратаром НАН Беларусі Васілём Гурскім, на якой таксама прысутнічалі акадэмікі-сакратары аддзяленняў НАН Беларусі.

Бакі прадставілі магчымыя пункты судакранання арганізацый НАН Беларусі і іх партнёраў з Алтайскага краю, абмеркавалі механізмы прасоўвання кантактаў. У якасці прыярытэтных сфер для супрацоўніцтва былі пазначаныя земляробства і вытворчасць беспілотных авіяцыйных комплексаў.

Па заканчэнні сустрэчы губернатар Алтайскага краю падзякаваў беларускаму боку за прадукцыйныя перамовы, па выніках якіх намечаны перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Алтайскага краю, а таксама вызначаны крокі на найбліжэйшы час.

Тэгi
#візіты