Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.05.2024

Адбыўся візіт кітайскай дэлегацыі ў складзе прадстаўнікоў мэрыі г. Шанхая і аграпрамысловай кампаніі на чале з прадстаўніком мэра Пэн Чэньлэем

29 мая адбыўся візіт у НАН Беларусі кітайскай дэлегацыі ў складзе прадстаўнікоў мэрыі г. Шанхая і аграпрамысловай кампаніі Shanghai Modern Agricultural Investment & Development Group Co., Ltd на чале з прадстаўніком мэра Пэн Чэньлэем.

У рамках візіту дэлегацыя была азнаёмлена з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». Таксама адбыліся перамовы аб развіцці супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і арганізацыямі г. Шанхая з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі П. П. Казакевічам. У ходзе сустрэчы Пэн Чэньлэй прадставіў магчымыя сферы ўзаемадзеяння, а таксама выказаў гатоўнасць і зацікаўленасць у супрацоўніцтве па ўсіх напрамках у галіне сельскай гаспадаркі. У сваю чаргу, П. П. Казакевіч расказаў аб супрацоўніцтве НАН Беларусі з кітайскімі партнёрамі, а таксама зрабіў прэзентацыю дасягненняў арганізацый НАН Беларусі ў галіне АПК у Рэспубліцы Беларусь. На заканчэнне сустрэчы Пэн Чэньлэй запрасіў дэлегацыю НАН Беларусі наведаць г. Шанхай для дэталёвай прапрацоўкі канкрэтных сумесных праектаў і кантрактаў.

Тэгi
#візіты