30 мая 2024 года адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума НАН Беларусі і Калегіі ДКНТ.
Разгледжаны два пытанні: вынікі рэалізацыі ў 2023 годзе Праграмы ўдасканалення навуковай сферы Рэспублікі Беларусь, а таксама стан і перспектывы развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь і аналіз дзейнасці НАН Беларусі. З асноўнымі дакладамі па гэтых пытаннях выступілі Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі і намеснік старшыні ДКНТ Таццяна Сталярова. Падрабязна разгледжана арганізацыя навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, акрэдытацыя навуковых арганізацый, навуковае суправаджэнне развіцця высокатэхналагічных сектараў эканомікі, далучэнне моладзі да навуковай дзейнасці, папулярызацыя навуковых ведаў і інш. Вялася размова і аб удасканаленні заканадаўства ў навукова-тэхнічнай сферы.