30 мая, напярэдадні Дня абароны дзяцей, адбылося традыцыйнае сямейнае свята «Мая сям’я — Акадэмія!».
З прывітальным словам на адкрыцці выступіў старшыня ААПА работнікаў НАН Беларусі Іван Бараноўскі. Творчыя нумары, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перад гасцямі выканалі выхаванцы санаторнага дзіцячага сада 434.
Для юных наведвальнікаў і іх бацькоў былі падрыхтаваны займальныя эксперыменты дзіцячага навуковага клуба «Малекула», інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, аквагрым, пачастункі і падарункі.
Госці свята змаглі паспрабаваць свае сілы ў наступных намінацыях: «Конкурс касцюмаў»; «Спартыўная эстафета»; «Малюнак на асфальце»; «Інтэлектуальная віктарына».
Перад кампетэнтным журы стаяла нялёгкая задача выбраць пераможцаў займальных конкурсаў, якія ўключаюць спартыўныя спаборніцтвы, касмічнае дэфіле, конкурс дзіцячага малюнка на асфальце, прысвечанага Дню сям’і і Дню абароны дзяцей «Космас вачыма дзяцей». Ні адзін удзельнік свята не застаўся без добрага настрою і яркіх уражанняў.