Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.05.2024

Універсітэт НАН Беларусі правёў Дзень адчыненых дзвярэй

У рамках прыёмнай кампаніі-2024 на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа 30 мая 2024 г. Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў Дзень адчыненых дзвярэй.

Прадстаўнікі кіраўніцтва ўніверсітэта, загадчыкі кафедраў азнаёмілі будучых абітурыентаў з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу па спецыяльнасцях магістратуры, парадкам паступлення і магчымасцямі працаўладкавання выпускнікоў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты выпускных курсаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя асобы, зацікаўленыя ў атрыманні паглыбленай вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікі навуковых інстытутаў і арганізацый НАН Беларусі, вядучых прамысловых прадпрыемстваў краіны. На Дні адчыненых дзвярэй прысутнічалі прадстаўнікі Інстытута матэматыкі, Інстытута фізікі, Інстытута хіміі новых матэрыялаў, Прыборабудаўнічага завода ОПТРОН, ААТ «Гродна Азот», ААТ «Мінскі маторны завод».

Наступным этапам прыёмнай кампаніі будзе Дзень адчыненых дзвярэй для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, які плануецца правесці ў змешаным (вочным і завочным) фармаце ў чэрвені.