10 чэрвеня 2024 года ў 10.00 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае стагоддзю беларускага кіно, пад назвай «Залатая калекцыя Льва Голуба: Анюта» з паказам ігравога фільма «Анюціна дарога» (Беларусьфільм, 1967).
Леў Уладзіміравіч Голуб — класік савецкага кіно, рэжысёр, сцэнарыст, Народны артыст БССР (1964). Дзіцячыя ігравыя поўнаметражныя фільмы Л. Голуба выклікаюць непадробную цікавасць і ў сённяшніх гледачоў. Яны вучаць іх сумленнасці, мужнасці, стойкасці, вернасці свайму слову і справе.
Сацыяльная поўнаметражная драма «Анюціна дарога» расказвае пра пяцігадовую дачку загінулага камандзіра харчовага атрада Анюту, якая воляю лёсу трапіла ў самую гушчу падзей Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Уваход — вольны.