Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.06.2024

12 чэрвеня адбудзецца маладзёжны форум «Беларускі свет: погляд навукі і Праваслаўя»

12 чэрвеня 2024 года ў 10.00 у НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі, 4-ы паверх, зала пасяджэнняў Прэзідыума № 2) адбудзецца адкрыццё маладзёжнага навуковага форуму «Беларускі свет: погляд навукі і Праваслаўя».

Арганізатары Форуму — Савет маладых вучоных НАН Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы і Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ. У мерапрыемстве прымуць удзел вучоныя-гуманітарыі, тэолагі Беларусі, маладыя вучоныя НАН Беларусі, праваслаўная моладзь, студэнты Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ. Плануецца, што з прывітальным словам да маладых удзельнікаў форуму звернуцца Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

На Форуме будзе прадстаўлена тэматычная выстава «Кірылічныя кнігі на тэрыторыі Беларусі ў XVII–XVIII стст.» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Тэгi
#форумы