Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.06.2024

31 мая — 4 чэрвеня адбыўся візіт дэлегацыі НАН Беларусі ў Манголію

31 мая — 4 чэрвеня 2024 адбыўся візіт у Манголію дэлегацыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова.

Уладзімір Гусакоў і галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі прынялі ўдзел у перамовах з Міністрам адукацыі і навукі Манголіі Л.Энх-Амгаланам. На сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства былі абмеркаваны крокі па рэалізацыі Дагавора аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Міністэрствам, падпісанага 3 чэрвеня ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў. Мэтамі дагавора з’яўляюцца ўзмацненне навукова-тэхнічных патэнцыялаў дзвюх краін, развіццё і пашырэнне адносін паміж Беларуссю і Манголіяй, садзейнічанне навуковаму супрацоўніцтву і практычнай рэалізацыі сумесных навуковых распрацовак у галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Члены дэлегацыі НАН Беларусі наведалі Акадэмію навук Манголіі, дзе адбылася сустрэча з Прэзідэнтам АН Манголіі, акадэмікам Дугэрам Рэгдэлам. Быў разгледжаны праект Дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва арганізацый НАН Беларусі і АН Манголіі на 2024—2026 гг., абмеркаваны пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж акадэміямі па лініі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і падрыхтоўкі да правядзення чарговага пасяджэння Савета МААН (18–20 верасня 2024 г., г. Масква), вызначаны далейшыя крокі па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій паміж НАН Беларусі і АН Манголіі, падпісанага 3 чэрвеня ў прысутнасці Прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Манголіі. На аснове пагаднення з Акадэміяй навук Манголіі беларускія і мангольскія бакі будуць аказваць усебаковае садзейнічанне супрацоўніцтву паміж сваімі арганізацыямі па шырокім спектры прыярытэтных напрамкаў.

Члены дэлегацыі — кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі прынялі актыўны ўдзел у рабоце Беларуска-Мангольскага бізнес–форуму, які адбыўся ў г. Улан-Батары. У рамках арганізаванай на палях форуму выставы была прадстаўлена прадукцыя акадэмічных арганізацый у галіне сельскай гаспадаркі, біятэхналогій, ветэрынарыі, механізацыі, беспілотных авіяцыйных комплексаў і інш.

Па выніках візіту таксама дасягнута дамоўленасць аб правядзенні Беларуска-Мангольскага форуму маладых вучоных. Плануецца, што гэты форум можа быць праведзены ў рамках XXI Міжнароднай навуковай канферэнцыяй «Моладзь у навуцы — 2024» (29–31 кастрычніка 2024 г., г. Мінск).

Тэгi
#візіты