Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.06.2024

Адбыўся маладзёжны форум «Беларускі свет: погляд навукі і Праваслаўя»

12 чэрвеня 2024 года ў НАН Беларусі адбыўся маладзёжны навуковы форум «Беларускі свет: погляд навукі і Праваслаўя».

Арганізатары Форуму — Савет маладых вучоных НАН Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы і Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навукоўцы-гуманітарыі, тэолагі Беларусі, маладыя вучоныя НАН Беларусі, праваслаўная моладзь, студэнты Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ.

З прывітальным словам да маладых удзельнікаў Форуму звярнуліся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Выступаючы на Форуме, Уладзімір Гусакоў адзначыў: «Варта асабліва падкрэсліць, што сёння мы ўводзім у абарот такое абагульняльнаае для ўсёй нашай гуманітарыстыкі паняцце, як “беларускі свет”, загадзя сцвярджаючы, што яно ўключае ў сябе цэлую сістэму агульнанацыянальных каштоўнасцей — ад старажытнай гісторыі і культуры да сучаснай светабудовы, уключаючы традыцыйны светапогляд нашага народа». Старшыня Прэзідыума НАН адзначыў, што гістарычны шлях Беларусі мае выключныя асаблівасці. Ён звярнуў увагу, па-першае, на геаграфічнае становішча, якое на працягу стагоддзяў было скрыжаваннем некалькіх культур і дзяржаўных утварэнняў, якія ўваходзілі ў вялікія цывілізацыйныя кангламерацыі і вызначалі развіццё еўразійскай прасторы. Па-другое, паказаў на асаблівасці насельніцтва беларускіх тэрыторый, якое стагоддзямі ўбірала ў свой склад прадстаўнікоў розных этнасаў і нацыянальнасцей. Па-трэцяе, звярнуў увагу на набытую з цягам часу высокую ступень устойлівасці беларускага народа да разбуральных умоў транзітнага існавання.

У сваю чаргу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на маладзёжным навуковым форуме «Беларускі свет: погляд навукі і Праваслаўя» адзначыў, што ў цяперашні няпросты час важна глыбока пераасэнсаваць сваё мінулае і сучаснасць. «Сёння мы жывём у вельмі складаны, драматычны, але разам з тым унікальны час. Несумненна, ён трапіць у падручнікі гісторыі. Для кожнага народа такія гады важна не проста перажыць, не разгубіўшы сваю спадчыну, але глыбока пераасэнсаваць сваё мінулае і сучаснасць, а таксама захаваць усё найлепшае, зразумець, які вобраз будучыні для сябе выбраць і куды імкнуцца», — сказаў мітрапаліт Веніямін. «У гэтым плане вельмі важна размаўляць пра каштоўнасці і ідэалы, пра тое, навошта жыве чалавек, дзеля чаго ён развівае культуру і эканоміку», — адзначыў уладыка.

На Форуме «Беларускі свет: погляд навукі і Праваслаўя» былі абмеркаваны такія актуальныя тэмы, як: гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцэпцыі фундаментальнай працы «Гісторыя Беларусі»; супрацоўніцтва дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы: стан і перспектывы развіцця; Нацыя, Мір, Царква: погляд у нашу будучыню; старадрукаваная і кніжная спадчына Беларусі; інстытуцыянальны свет беларускай філасофіі: структура, дынаміка, асаблівасці вывучэння; духоўная гісторыя Беларусі як крыніца фарміравання светапогляду сучаснага беларуса; інфармацыйная прастора БПЦ ва ўмовах трансфармацыі сучаснага грамадства і інш.

На Форуме была прадстаўлена тэматычная выстава «Кірылічныя кнігі на тэрыторыі Беларусі ў XVII–XVIII стст.» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Тэгi
#форумы