Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.06.2024

Адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з апустыньваннем і засухай

17 чэрвеня 2024 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з апустыньваннем і засухай.

У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел: Аляксандр Анжанкоў, дырэктар Інстытута меліярацыі; Алена Мезенцава, загадчыца лабараторыі сістэм угнаення і харчавання раслін Інстытута глебазнаўства і аграхіміі і Віктар Мельнік, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання.

Спікеры расказалі пра апошнія распрацоўкі навукоўцаў па гэтай праблеме. Так, у час свайго выступу Аляксандр Анжанкоў адзначыў складаны гідралагічны рэжым рэспублікі апошніх гадоў і неабходнасць кіравання водным рэжымам з дапамогай меліярацыі.