23 чэрвеня 2024 года (нядзеля) у 14:00 на пляцоўцы «Пясочніца» (Мінск, вул. Куйбышава, 45) адбудуцца выступленні першых выпускнікоў Школы папулярызатара навукі.
Школа папулярызатара навукі — гэта сумесны праект каманды «Фестывалю навукі», які праходзіць пад эгідай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Навуковай бібліятэкі БНТУ. Арганізатары распрацавалі праграму, якая дапамагае маладым папулярызатарам навучыцца даносіць вынікі навуковых даследаванняў шырокай аўдыторыі. У яе ўваходзілі заняткі па прамоўніцкім майстэрстве, рыторыцы і навуковай журналістыцы. На працягу двух месяцаў маладыя навукоўцы і выкладчыкі праходзілі навучанне ў Школе папулярызатара навукі, дзе навучыліся расказваць пра навуку даступна і цікава.
Пасля заканчэння навучання ў выпускнікоў запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у рамках якіх яны будуць дзяліцца сваімі ведамі. Першае мерапрыемства з выпускнікамі Школы папулярызатара навукі пройдзе 23 чэрвеня на пляцоўцы «Пясочніца» па адрасе Куйбышава, 45.
У праграме 6 кароткіх выступленняў па 15 хвілін. Пачатак мерапрыемства ў 14:00. Расклад выступаў даступны па спасылцы. Уваход вольны!
Даведацца падрабязней, пра што будуць лекцыі, а таксама пра іншыя будучыя мерапрыемствы можна ў тэлеграм-канале Фестывалю навукі
Выкладчыкі па прамоўніцкім майстэрстве:
Вольга Баева. Прафесійны выкладчык прамоўніцкага мастацтва, псіхолаг, заснавальнік і кіраўнік Цэнтра навучання рыторыцы «Дыялог». Прымала ўдзел у падрыхтоўцы спікераў праектаў TEDxMinsk і «Навуковы рынг», аўтар навучальнага дапаможніка «Ораторское искусство и деловое общение», член Расійскай асацыяцыі даследчыкаў і выкладчыкаў рыторыкі. У мінулым лектар таварыства «Веды» па праблемах асваення космасу. Распрацавала ўласную методыку падрыхтоўкі спікераў.
Дзмітрый Смірноў. Спікінг-коўч канферэнцыі TEDx, выкладчык MBA, кансультант па прамоўніцкім мастацтве, 17 гадоў вопыту ў падрыхтоўцы прэзентацый і 18 гадоў вопыту ў журналістыцы.