Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.06.2024

Навукоўцы Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў распрацавалі першы айчынны інтэрактыўны калькулятар фізічнага развіцця і харчавання дзіцяці

Наколькі правільна развіваецца дзіця ў адпаведнасці з яго узростам, ці паспявае яно за нормамі вагі, росту, калі і як правільна даваць прыкорм дзецям першага года жыцця? Гэта пытанні, якія задаюць бацькі і на якія патрэбны прафесійны адказ.

Для вызначэння вышэйназваных паказчыкаў фізічнага развіцця дзіцяці Інстытутам біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі сумесна з Аддзяленнем медыцынскіх навук НАН Беларусі і ААТ «Беллакт» распрацаваны першы айчынны інтэрактыўны калькулятар фізічнага развіцця і харчавання дзіцяці. Калькулятар дазваляе ацэньваць вагу, рост і індэкс масы цела дзіцяці адпаведна з узростам з дакладнасцю да дня, ажыццяўляць выбар прадукту харчавання пры недастатковасці груднога малака ў кормячай маці з улікам адсутнасці або наяўнасці расстройстваў стрававання ў немаўляці (базавага, прафілактычнага, лячэбнага), сфармаваць індывідуальны каляндар увядзення прыкорму пры грудным і штучным гадаванні.

Інтэрактыўны калькулятар фізічнага развіцця і харчавання дзіцяці першага года жыцця дазваляе ажыццяўляць выбар прадуктаў айчыннага вытворцы малочных сумесяў як для здаровага дзіцяці, так і пры наяўнасці адхіленняў паказчыкаў фізічнага развіцця, сенсібілізацыі або падвышаных патрэб з указаннем на прымяненне толькі па прызначэнні доктара-педыятра. У структуры калькулятара прадстаўлены рэкамендацыі для кормячых маці па падтрымцы груднога гадавання і інфармацыя пра прадукты для забеспячэння дадатковых патрэб жанчыны ў перыяд кармлення грудзьмі. У адрозненне ад спрошчаных табліц, гэты калькулятар дае комплексную ацэнку ў строгай адпаведнасці з параметрамі і ўзростам дзіцяці. Дыяпазоны значэнняў, методыкі і рэкамендацыі складзены на аснове метадычных матэрыялаў, распрацаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, вытворцы прадукцыі.

Калькулятар уяўляе сабой сістэму інтэлектуальнай ацэнкі, магчымы да выкарыстання на стацыянарных платформах (інтэрнэт-браўзер) і на мабільных прыладах.
Калькулятар распрацаваны для бацькоў і для работнікаў практычнай аховы здароўя (лекараў-педыятраў, неанатолагаў, гастраэнтэролагаў, алерголагаў і інш.).

За прадстаўленую распрацоўку Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі атрымаў дыплом Першай ступені ў намінацыі «Праект — лідар штучнага інтэлекту Беларусі» (II Форум IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі»). Гэтая распрацоўка мае пасведчанне Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь аб дэпаніраванні аб’екта аўтарскага права № 1704-КП.

Інтэрактыўны калькулятар размешчаны на сайце Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі - https://ibiochemistry.by/kalkulyator