Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.06.2024

25–26 чэрвеня 2024 г. у НАН Беларусі пройдзе Міжнародны форум, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі

25–26 чэрвеня 2024 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з Міністэрствам абароны, Міністэрствам адукацыі, грамадскімі аб’яднаннямі краіны праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць (да 80-годдзя вызвалення Беларусі)».

У працы Форуму прымуць удзел больш за 400 чалавек — прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, навукоўцы, архівісты, настаўнікі, студэнты, краязнаўцы, работнікі музеяў і бібліятэк з Мінска, Брэста, Гродна, Гомеля, Віцебска, Магілёва і іншых гарадоў Беларусі, а таксама гісторыкі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Узбекістан.

Запланавана больш за 100 дакладаў і прэзентацый удзельнікаў у рамках пленарнага пасяджэння і работы секцый: «Вялікая Айчынная вайна ў навуковым, культурным і мемарыяльным вымярэнні», «Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннай эпохі. Гісторыя на старонках школьных падручнікаў», «Нацысцкі акупацыйны рэжым і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі (1941–1944 гг.)».

У рамках мерапрыемства Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Міністэрствам абароны, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа падрыхтаваны тэматычныя выставы, дзе ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з артэфактамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, новымі навуковымі і навукова-папулярнымі публікацыямі, якія раскрываюць малавядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўнутраным дворыку Акадэміі навук будзе працаваць палявая кухня, дзе можна будзе пакаштаваць салдацкую кашу (пасля завяршэння пленарнага пасяджэння, арыенціровачна пасля 13:00).

Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя «Баграціён», вынікам якой стала вызваленне нашай рэспублікі і спыненне генацыду беларускага народа, прадэманстравала ўсяму свету ўзрослыя магчымасці Чырвонай арміі, высокія маральныя якасці савецкіх салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў. Цікавасць да гэтай найвялікшай у гісторыі Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў аперацыі не слабее і праз дзесяцігоддзі.

Праграма Форуму
Прамая трансляцыя канферэнцыі будзе даступна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=v_jb_AB3ATo
Тэгi
#форумы