Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.06.2024

На выставе «Нацыянальная бяспека» НАН Беларусі прадставіла каля 150 інавацыйных распрацовак і тэхналогій

На II Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024» 18 арганізацый НАН Беларусі прадставілі каля 150 інавацыйных распрацовак і тэхналогій. На стэндзе НАН Беларусі можна было азнаёміцца з найбольш актуальнымі і перспектыўнымі тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах процідзеяння рызыкам і пагрозам у розных сферах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў і іншыя высокія госці азнаёміліся з распрацоўкамі вучоных НАН Беларусі.

Сёлета інавацыйныя прадукты і тэхналогіі навукоўцаў былі прадстаўлены ў наступных тэматычных блоках: «Тэхнічныя сродкі і сістэмы прадухілення аварый, катастроф і ліквідацыі іх наступстваў»; «Сістэма антытэрарыстычнай аховы аб’ектаў, уразлівых у тэрарыстычным дачыненні»; «Тэхналогіі інфармацыйнай і лічбавай бяспекі дзяржавы»; «Сродкі забеспячэння прамысловай і экалагічнай бяспекі»; «Біялагічная бяспека» і «Спецыяльныя сродкі пажарнай бяспекі». Многія распрацоўкі навукоўцаў дэманстраваліся ўпершыню.

Навукова-дзелавая праграма выставы ўключала ў сябе правядзенне канферэнцый, семінараў, круглых сталоў з мэтай абмену экспертнымі меркаваннямі, а таксама абмеркаванне пытанняў удасканалення механізмаў стварэння спрыяльных умоў прамысловага і навукова-тэхнічнага развіцця, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі» прыняў удзел у навукова-дзелавой праграме выставы з дакладам на тэму: «Ацэнка перспектыўнасці кандыдатаў для выканання дзяржаўных задач спецыяльнага прызначэння ў мэтах нацыянальнай бяспекі краіны».

II Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024» праходзіла 19–21 чэрвеня 2024 г. у г. Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 111 у ШКСК «Мінск-Арэна».

Тэгi
#выставы