Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.06.2024

Адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Малекулярныя, мембранныя і клетачныя асновы функцыянавання біясістэм»

25–27 чэрвеня 2024 г. у г. Мінску адбыліся Міжнародная навуковая канферэнцыя «Малекулярныя, мембранныя і клетачныя асновы функцыянавання біясістэм» і XVI з’езд грамадскага аб’яднання фотабіёлагаў і біяфізікаў. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі ДНУ «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі» і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Праца канферэнцыі была прысвечана абмеркаванню вынікаў навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў галіне біяфізікі, клетачнай інжынерыі, імуналогіі, малекулярнай біялогіі і нанабіятэхналогіі. У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 230 вядучых вучоных з Беларусі, Расіі, Азербайджана і Латвіі.