Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.07.2024

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у рабоце XI форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Прадстаўнічая дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у мерапрыемствах XI форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праводзіўся ў г. Полацку, Наваполацку і Віцебску 26–28 чэрвеня 2024 года.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў прыняў удзел у рабоце Пленарнага пасяджэння Форуму. Цэнтральнай тэмай пасяджэння стала тэма навукова-інавацыйнага развіцця Саюзнай дзяржавы. З дакладам аб ролі Нацыянальнай акадэміі навук у забеспячэнні навукова-тэхналагічнага прагрэсу выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Гусакоў У. Р. Кіраўнікі і прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі прынялі ўдзел у рабоце секцыі «Інавацыі ў сферы вышэйшай адукацыі і навуцы: вопыт і перспектывы супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы» і секцыі «Найноўшыя тэхналогіі аграпрамысловага комплексу Беларусі і Расіі, іх навуковае і кадравае забеспячэнне».

Сумесна з дэлегацыяй НАН Беларусі ў форуме прынялі ўдзел запрошаныя НАН Беларусі прадстаўнікі кіраўніцтва вядучых расійскіх навуковых цэнтраў, сярод якіх прэзідэнт Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан Каміль Рамазанаў, віцэ-прэзідэнт НДЦ «Курчатаўскі інстытут» Аляксандр Благаў, рэктар Цюменскага індустрыяльнага ўніверсітэта Юрый Клачкоў, рэктар Алтайскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Андрэй Маркаў і інш.

На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі быў падпісаны шэраг дагавораў і пагадненняў паміж арганізацыямі НАН Беларусі і расійскімі партнёрамі.

На выставе «Беларусь інтэлектуальная», якая прайшла ў рамках Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, звыш 30 арганізацый НАН Беларусі прадставілі больш за 120 навукова-тэхнічных распрацовак.

Тэгi
#форум