2 ліпеня 2024 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Галубы міру». Новая малая архітэктурная форма ўстаноўлена на экспазіцыі «Паляна памяці». Памятны знак уяўляе сабой чараду галубоў, якія ўзнімаюцца ў неба, і ўвасабляе сімвалічны салют у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Памятны знак створаны па ініцыятыве дырэктара Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі акадэміка Прывалава Фёдара Іванавіча, на аснове праекта скульптара Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Вадзіма Мацкевіча.
Вышыня памятнага знака — 3 м, матэрыял — ліццё сілумін, граніт.
У адкрыцці памятнага знака прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснікі Старшыні Прэзідыума, дырэкцыя, прафкам, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, маладыя вучоныя Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Савета маладых вучоных НАН Беларусі і інш.