Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.07.2024

Дэлегацыя НАН Беларусі ўсклала кветкі да абеліска на 9-м км Маскоўскай шашы ва Уруччы

30 тысяч загінулых у баі, закатаваных у нацысцкім палоне воінаў Чырвонай арміі, партызан, мірных жыхароў сімвалізуе сабой Абеліск загінулым ваеннапалонным і грамадзянскім асобам на 9-м кіламетры Маскоўскай шашы ва Уруччы. Шмат гадоў яго традыцыйна наведваюць навукоўцы НАН Беларусі.

2 ліпеня 2024 г., напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дэлегацыя НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым усклала кветкі да манумента. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў навук, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Тэгi
#абеліск