Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.07.2024

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося адкрыццё выставы «Святло памяці»

Адкрыццё сумеснай выставы Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з Пятроўскай акадэміяй навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург, Расія) і манастыра Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля (п. Ясенавац, Сербія) «Святло памяці» адбылося 1 ліпеня 2024г. напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

На выставе прадстаўлены прынт-копіі жывапісных работ манашкі Марыі, насельніцы манастыра Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля, выкананыя ў наіўна-іканапісным стылі і прысвечаныя тэме генацыду сербаў у сістэме канцэнтрацыйных лагераў — Ясенавац, маляўнічыя палотны піцерскіх мастакоў, а таксама старажытнабеларуская драўляная скульптура з калекцый аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Выстава будзе працаваць да 1 жніўня 2024 года.