Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.07.2024

У Інстытуце філасофіі прайшоў міжнародны круглы стол да 80-годдзя вызвалення Беларусі

4 ліпеня 2024 г. у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол «“У бітвах за волю, у бітвах за долю”: аксіялогія Вялікай Перамогі», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Суарганізатарамі круглага стала выступілі Інстытут філасофіі РАН, Інстытут рускага замежжа, Камуністычная партыя Беларусі, Цэнтр вывучэння інтэграцыі «Паўночная Еўразія» і экспертны клуб Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

У працы круглага стала прынялі ўдзел аўтарытэтныя навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук, у грунтоўных дакладах якіх была падкрэслена ідэйна-філасофская актуальнасць каштоўнасцей Вялікай Перамогі ў барацьбе з адраджэннем нацызму, а таксама значнасць каштоўнасцей Перамогі ў якасці цэнтральнага элемента беларускай дзяржаўнай ідэалогіі.