17 ліпеня 2024 г. намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка наведаў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі старажытнага горада на р. Менцы. Комплекс таксама наведалі Міністр адукацыі РБ Андрэй Іванец, Міністр культуры РБ Анатоль Маркевіч, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, старшыні Мінскага райвыканкама і Мінскага раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама.
У ходзе візіту дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза і загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі Андрэй Вайцяховіч расказалі аб ходзе навуковых даследаванняў, іх выніках, выяўленых артэфактах і ўнікальных драўляных абарончых канструкцыях, сумеснай працы па папулярызацыі археалагічнага комплексу і яго музеефікацыі.