23 ліпеня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол, прымеркаваны да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, на тэму: «Інстытут прэзідэнцкай улады: гісторыя станаўлення і сучаснасць». Ад Акадэміі навук у мерапрыемстве прынялі ўдзел: Мікалай Мыслівец — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, і Мікалай Смяховіч — загадчык цэнтра гісторыі Беларусі XVIII–XXI стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук.
Як адзначыў у ходзе мерапрыемства Мікалай Мыслівец: «Інстытуты прэзідэнцтва існуюць у многіх краінах. Але менавіта палітычная воля лідара, мудрасць і апора на народ забяспечваюць эфектыўнае функцыянаванне і саміх гэтых інстытутаў, і паспяховую рэалізацыю ўсіх напрамкаў сучаснай дзяржаўнай палітыкі». У сваю чаргу загадчык Цэнтра гісторыі Беларусі канца XVIII–XXI стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі доктар гістарычных навук, дацэнт Мікалай Смяховіч адзначыў: «Гісторыя паказала, што без моцнага палітычнага лідара будучыні ў краіны няма». Мікалай Смяховіч таксама падкрэсліў факт народнай падтрымкі будучага Прэзідэнта ў 1990-х гадах. «Палітычныя сілы, якія прадстаўлялі заканадаўчую ўладу, яны былі фактычна супраць Прэзідэнта. На каго Аляксандр Рыгоравіч мог абаперціся? Ён мог абаперціся толькі на народ», — заўважыў ён.