Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.08.2024

Адбыўся круглы стол «ІНСТЫТУТ ПРЭЗІДЭНЦТВА ЯК ТРЫВАЛАЯ АСНОВА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»

2 жніўня 2024 года адбыўся круглы стол «ІНСТЫТУТ ПРЭЗІДЭНЦТВА ЯК ТРЫВАЛАЯ АСНОВА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут эканомікі НАН Беларусі і Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі. Мэта мерапрыемства — прааналізаваць 30-гадовы перыяд функцыянавання інстытута прэзідэнцтва ў кантэксце сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

У ходзе круглага стала з пазіцый сацыялагічнай, эканамічнай і палітычнай навук былі разгледжаны перспектывы далейшага паспяховага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны. У прыватнасці, абмеркаваны асноўныя дасягненні і пункты росту ў сферы навукі, эканомікі, рэгіянальнай і маладзёжнай палітыкі.