Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.08.2024

Візіт Старшыні Міжнароднай Схемы сертыфікацыі Кімберлійскага працэсу Ахмеда Бін Сулаема

5 жніўня 2024 года НАН Беларусі з візітам наведала дэлегацыі Схемы сертыфікацыі Кімберліскага працэсу* на чале са Старшынёй Кімберлійскага працэсу — генеральным выканаўчым дырэктарам Дубайскага мультытаварнага цэнтра Ахмедам бін Сулаемам (ААЭ). Адбылася сустрэча з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргеем Чыжыкам. У час перамоваў абмяркоўваліся пытанні, звязаныя са штучным інтэлектам.

5 жніўня 2024 г. у Рэспубліцы Беларусь знаходзіўся з афіцыйным візітам Старшыня Міжнароднай Схемы сертыфікацыі Кімберлійскага працэсу Ахмед бін Сулаем. Мэтай візіту Ахмеда бін Сулаема з’яўляецца азнаямленне з Рэспублікай Беларусь, якая з’яўляецца актыўным членам Міжнароднай Схемы сертыфікацыі Кімберлійскага працэсу (КП) больш за 20 гадоў (на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.04.2003 № 146).

*Кімберлійскі працэс — міжнародная схема сертыфікацыі, якая рэгулюе гандаль неапрацаванымі алмазамі, утвораная з мэтай прадухілення абарачэння канфліктных алмазаў і абароны законнага гандлю алмазнай сыравінай.

Тэгi
#візіт