7 жніўня 2024 года НАН Беларусі наведала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Іліна Вукайловіч. Адбыліся перагаворы са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым. Кіраўнік Акадэміі навук расказаў пра структуру НАН Беларусі, асноўныя напрамкі дзейнасці галаўной навуковай арганізацыі краіны.
У ходзе перагавораў былі абмеркаваны магчымасці развіцця двухбаковага беларуска-сербскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якое ўяўляе ўзаемную цікавасць. На пастаянна дзеючай выставе «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці» кіраўнік дыпламатычнай місіі падрабязна азнаёмілася з апошнімі распрацоўкамі навукоўцаў.