Работы на саісканне прэмій РАН і НАН Беларусі ад аўтараў беларускага боку будуць прымацца да 1 кастрычніка 2024 г. ва ўпраўленні прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406. Тэлефоны для даведак: (017) 275-24-56; (017) 358-28-26.
Прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысуджаюцца за найбольш значныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры правядзенні сумесных работ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук. Прысуджаецца тры прэміі — па адной прэміі ў кожнай з вышэйназваных галін. Памер кожнай прэміі складае 10 000 долараў ЗША.
На конкурс могуць быць пададзены работы або серыі сумесных работ, выкананыя калектывам расійскіх і беларускіх вучоных, якія працуюць у навуковых арганізацыях і ВНУ Расійскай Федэрацыі і навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтарскі калектыў работы, якая вылучаецца на конкурс, не павінен перавышаць тры чалавекі з кожнага боку, пры гэтым колькасць удзельнікаў сумесных даследаванняў з расійскага і беларускага боку можа быць неаднолькавай.
Права вылучэння работ на саісканне прэмій даецца навуковым арганізацыям і ВНУ Расійскай Федэрацыі і навуковым арганізацыям НАН Беларусі, а таксама акадэмікам і членам-карэспандэнтам абедзвюх акадэмій па іх спецыяльнасці. Вылучэнне работ навуковымі арганізацыямі ажыццяўляецца на пасяджэннях навукова-тэхнічных і (або) вучоных саветаў па месцы працы саіскальнікаў пры наяўнасці кворуму, прынятага ў арганізацыі.
Работы (цыклы сумесных публікацый, распрацовак, вынаходак), якія падаюцца на конкурс у адпаведнасці з названым тэрмінам, падшытыя ў скорасшывальніку з указаннем на вокладцы назвы работы, яе аўтараў і галіны навукі, павінны адначасова накіроўвацца ў трох экзэмплярах у Прэзідыум Расійскай акадэміі навук і Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з пазнакай «На саісканне прэмій РАН і НАН Беларусі 2024 года ў галіне ______________ навук».
Да кожнага камплекта сумесных публікацый, распрацовак, вынаходак прыкладаюцца:
1. выпіска з пратакола пасяджэння Савета арганізацыі, якая вылучае, або рэкамендацыя акадэміка альбо члена-карэспандэнта адной з акадэмій, якая ўключае аргументаваную ацэнку вынікаў сумесных даследаванняў, іх значэнне для навукі і практыкі;
2. ліст аб вылучэнні работы на саісканне прэміі, аформлены на бланку арганізацыі, калі работу вылучае арганізацыя;
3. анатацыя работы, падпісаная аўтарамі, аб’ёмам да 10 старонак, аформленая ў адпаведнасці са стандартнымі патрабаваннямі да тэкставых дакументаў, якая характарызуе вылучаную на конкурс работу, яе значнасць. Да анатацыі прыкладаецца пералік (спіс) уключаных у гэты цыкл публікацый, аўтарскіх пасведчанняў, патэнтаў, даведак аб укараненні вынікаў;
4. копіі тэхнічнай дакументацыі і іншых матэрыялаў, якія сведчаць аб практычнай важнасці атрыманых вынікаў;
5. звесткі аб арганізацыях-партнёрах і ўмовах супрацоўніцтва;
6. сціслая навуковая біяграфія (Curriculum Vitae) кожнага з аўтараў, падпісаная аўтарам і завераная кадравай службай па месцы працы, наступнага зместу:
Асабістыя даныя:
Прозвішча, імя, імя па бацьку. Вучоная ступень, вучонае званне. Дата нараджэння. Месца нараджэння. Грамадзянства. Пасада (арганізацыя, аддзяленне, лабараторыя). Адрас, тэлефон, факс арганізацыі. Электронная пошта, хатні адрас і тэлефон.
Адукацыя і кваліфікацыя. Займаныя пасады. Асноўныя напрамкі даследаванняў. Кіраўніцтва навукова-даследчымі работамі. Падрыхтоўка навуковых кадраў.
Публікацыі.
Грамадскае прызнанне вынікаў даследаванняў (узнагароды і заахвочванні);
7. інфармацыя аб укладзе кожнага з саіскальнікаў прэміі ў сумесную работу, падпісаная ўсімі аўтарамі работы;
8. назва, адрас, тэлефон арганізацыі, у якую можна звярнуцца па ўсіх пытаннях, звязаных з гэтай работай.
З Палажэннем аб прэміях, якія прысуджаюцца Расійскай акадэміяй навук і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў, можна азнаёміцца па спасылцы.