Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.08.2024

Прэс-канферэнцыя на тэму «Развіццё сучаснай беларускай археалогіі», прысвечаная Дню археолага

13 жніўня 2024 у Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Развіццё сучаснай беларускай археалогіі», прысвечаная Дню археолага. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Лакіза Вадзім Леанідавіч — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Аляксей Аўласовіч — загадчык Цэнтра археалогіі Беларусі і Сяргей Ліневіч — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Навукоўцы расказалі пра апошнія найбольш значныя знаходкі беларускіх археолагаў.

На прэс-мерапрыемстве Вадзім Лакіза падкрэсліў: «Справа гісторыкаў — абараняць гуманітарную бяспеку беларускага грамадства і дзяржавы. Пры гэтым у абсалютнай большасці навукоўцаў не выклікае сумненняў глыбіня нацыянальнай гісторыі Беларусі». Гісторыкамі НАН Беларусі падрыхтаваны пяцітомнік «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Вадзім Лакіза расказаў таксама, што навукоўцы плануюць скласці археалагічныя карты Мінска і гарадзішчаў Беларусі. Падняў ён і праблему незаконнага пошуку археалагічных артэфактаў і іх продажу ў інтэрнэце.
На заканчэнне навукоўцы адказалі на шматлікія пытанні журналістаў.