Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.08.2024

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2024 годзе конкурсу 100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Конкурс праводзіцца ў мэтах: рэалізацыі мер па прыцягненні і замацаванні таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах; стварэння маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэння кадравага складу навуковых арганізацый; забеспячэння пераемнасці паміж навукоўцамі розных пакаленняў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя навукоўцы, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі:
кандыдаты навук ва ўзросце да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2025 г. (1990 года нараджэння ўключна), якім прысуджана вучоная ступень ва ўзросце да 30 гадоў (згодна з дыпломам кандыдата навук);
дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў па стане на 1 студзеня 2025 г. (1980 года нараджэння ўключна), якім прысуджана вучоная ступень ва ўзросце да 40 гадоў (згодна з дыпломам доктара навук).
Лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіруючых кадраў НАН Беларусі. Акрамя таго, у перыяд знаходжання ў банку даных яны атрымліваюць штогадовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым, навукова-арганізацыйным або навукова-практычным мерапрыемстве (канферэнцыі, сімпозіумы, навуковыя школы, кароткатэрміновыя стажыроўкі і інш.).
Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца наступныя дакументы:
заяўка на ўдзел у конкурсе, падпісаная кіраўніком арганізацыі НАН Беларусі, у якой працуе ўдзельнік конкурсу;
справаздача аб навукова-даследчай, педагагічнай і інавацыйнай дзейнасці ўдзельніка конкурсу за апошнія 3 гады з абавязковым указаннем паказчыкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі да ўдзельнікаў (гл. Палажэнне аб конкурсе);
навуковая біяграфія ўдзельніка конкурсу;
спіс асноўных навуковых публікацый удзельніка конкурсу, завераны вучоным сакратаром арганізацыі НАН Беларусі, у якой працуе ўдзельнік конкурсу.
Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы ў Палажэнні аб конкурсе 100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Участникам конкурса необходимо зарегистрироваться, заполнив анкету на сайце Акадэміі навук. Па пытаннях запаўнення анкеты звяртацца па тэл. 358-28-26.
Акрамя таго, удзельнікі конкурсу накіроўваюць камплект дакументаў, указаны ў пункце 5 палажэння, да 30 кастрычніка 2024 года ў конкурсныя камісіі пры аддзяленнях НАН Беларусі з улікам галіны (напрамку) навуковай дзейнасці ўдзельніка па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66.

Тэгi
#конкурс