Падведзены вынікі Летняй спартакіяды – 2024 сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі. Першае месца заняла каманда НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі; другое — Інстытут фізікі НАН Беларусі, трэцяе — Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі.
2 верасня 2024 года на апаратнай нарадзе адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Летняй спартакіяды – 2024 сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі. Старшыня аб’яднанага камітэта Іван Бараноўскі ўручыў узнагароды кіраўнікам арганізацый, чые каманды занялі прызавыя месцы.
31 жніўня 2024 года на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Фатон» адбылася Летняя спартакіяда – 2024 сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі, прысвечаная 120-годдзю прафсаюзнага руху. За пераможныя медалі і ўзнагароды змагалася 61 каманда! З прывітальным словам на адкрыцці спаборніцтваў выступілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, старшыня аб’яднанага камітэта Іван Бараноўскі, старшыня Беларускага саюза жанчын НАН Беларусі Юлія Качурка і старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.
Навукоўцы Акадэміі навук спаборнічалі ў розных відах: прабягалі крос, удзельнічалі ў эстафеце, фігурным велакіраванні, падцягваліся і г. д. Сапраўдным сюрпрызам стала прэзентацыя інтэрактыўных пляцовак ваенна-патрыятычнага клуба «Грэнадзёр», які прадставіў тэматычныя зоны ад сярэднявечча да нашых дзён.