Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.09.2024

Члены пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі павіншавалі працоўныя калектывы і выхаванцаў дзіцячых садкоў

Члены пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі павіншавалі працоўныя калектывы і выхаванцаў дзіцячых садкоў № 62, 434, 539 Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Днём ведаў!

Старшыня гэтай арганізацыі Качурка Ю. В. звярнулася да будучых вучоных з найлепшымі пажаданнямі творчых поспехаў і дасягненняў, атрымання новых цікавых ведаў і ўменняў. Дзеткам перададзены салодкія падарункі, кошыкі з садавіной і наборы канцылярскіх прылад. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы віншавання прынялі РУП «Геаінфармацыйныя сістэмы», РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні», РУП «Інстытут пладаводства НАН Беларусі».