3 верасня 2024 года ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў, намеснікі Старшыні Прэзідыума, члены Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, кіраўнікі навуковых і грамадскіх арганізацый НАН Беларусі, магістранты Універсітэта НАН Беларусі, іх родныя і блізкія.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ад усіх навукоўцаў і ад сябе асабіста павіншаваў маладых з паспяховым паступленнем у магістратуру Акадэміі навук. «Гэта — адказны выбар кожнага з вас, які дае магчымасць рэалізаваць сябе і папоўніць шматтысячны навуковы калектыў Акадэміі. Сёння адукацыйныя праграмы акадэмічнай магістратуры дазваляюць сфарміраваць неабходныя кампетэнцыі для навуковых даследаванняў і інавацый. Тэарэтычнае і практычнае навучанне праводзіцца на базе навуковых лабараторый. Кіраўнікамі магістарскіх дысертацый з’яўляюцца акадэмікі, члены-карэспандэнты, дактары навук, вядучыя навукоўцы і спецыялісты. Выпускнікі магістратуры маюць права працягваць навучанне ў аспірантуры, працаваць у навуковых арганізацыях», — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў. З прывітальнымі словамі да магістрантаў звярнуліся: Сяргей Чыжык, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Аляксандр Кільчэўскі, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Сяргей Шчарбакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Шумілін, акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук Васіль Богдан, акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Аляксей Труханаў, акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук Уладзімір Азаранка, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, старшыня Навуковага савета БРФФД, дырэктар Выканаўчай дырэкцыі Аляксей Дайнека, акадэмік НАН Беларусі Пётр Віцязь.
У час урачыстага мерапрыемства магістрантам Універсітэта НАН Беларусі была ўручана сімвалічная заліковая кніжка.
Першыя заняткі магістрантаў прайшлі ў сценах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Па выніках уступных выпрабаванняў і на падставе рашэння прыёмнай камісіі, у магістратуру Універсітэта залічана 110 чалавек на вочную форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, на платнай аснове — 6 чалавек (з іх замежныя грамадзяне (Кітай) — 2 чалавекі). Працягнуць навучацца па двухгадовых праграмах 41 чалавек вочнай формы навучання і 4 чалавекі на платнай аснове.
Такім чынам, навучанне ва Універсітэце НАН Беларусі ў 2024/2025 навучальным годзе будуць праходзіць больш за 160 магістрантаў усіх відаў навучання. У найбліжэйшы час Універсітэт чакае прыбыцця яшчэ адной групы абітурыентаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі ў колькасці 30–45 чалавек.
Неабходна адзначыць, што сярод абітурыентаў, якія паступілі сёлета, найбольш запатрабаванымі аказаліся наступныя спецыяльнасці: «Эканоміка», «Юрыспрудэнцыя». «Біялогія», «Фізіка», «Мастацтвазнаўства», «Сацыялогія», «Хімія». Магістранты, якія паступілі ва Універсітэт, прадстаўляюць жыхароў розных куткоў нашай рэспублікі.