Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.09.2024

Адбылася прэзентацыя чацвёртай кнігі «Народны летапіс Вялікай Айчынная вайны: успомнім усіх»

4 верасня 2024 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя чацвёртай кнігі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх», прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр фашызму. У прэс-мерапрыемстве прынялі ўдзел: Лакіза Вадзім Леанідавіч — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Літвін Аляксей Міхайлавіч — загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Кіенка Дзмітрый Генадзьевіч — навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі.

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза расказаў пра важнасць захавання гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну і працу інстытута па стварэнні «Народнага летапісу». «Мы ўсе разумеем, што колькасць ветэранаў становіцца ўсё меншай, а значыць, неабходна максімальна хутка ўводзіць у навуковы абарот усё, што захавалася ў родных і блізкіх», — падкрэсліў Лакіза. Інстытут гісторыі НАН Беларусі працуе над пятай кнігай «Народнага летапісу», у якую ўвойдуць унікальныя архіўныя дакументы, сабраныя Цэнтрам ваеннай гісторыі. Паралельна вядзецца праца над шостай кнігай, дзе будуць прадстаўлены ўспаміны родных і блізкіх, эсэ маладых людзей, а таксама лёсы землякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне.