Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.09.2024

Уладзімір Гусакоў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага камбікормавага завода ў РВУП «“Вусце” НАН Беларусі» і свяце ўраджаю «Дажынкі»

6 верасня 2024 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага камбікормавага завода ў РВУП «“Вусце” НАН Беларусі» (Віцебская вобласць, Аршанскі раён). Уладзімір Гусакоў падрабязна азнаёміўся з новай вытворчасцю. Былі абмеркаваны задачы, якія стаяць перад калектывам прадпрыемства. Важна адзначыць, што абсталяванне для завода — распрацоўка НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Спецыялісты прадпрыемства дапамаглі таксама ва ўсталёўцы і ўвядзенні абсталявання ў эксплуатацыю. Са студзеня гэтага года на заводзе ўжо атрымана 516 тон камбікармоў. У час візіту была праінспектавана праца іншых аб’ектаў прадпрыемства.

У РВУП «“Вусце” НАН Беларусі» Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў прыняў таксама ўдзел у свяце ўраджаю працаўнікоў вёскі «Дажынкі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Казакевіч, акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук Уладзімір Азаранка.

Уладзімір Гусакоў узнагародзіў дыпломамі найлепшых рабочых прадпрыемства, найлепшыя экіпажы камбайнераў, найлепшых кіроўцаў, а таксама найлепшых аператараў зернесушыльных комплексаў.

РВУП «“Вусце” НАН Беларусі» паспяхова завяршыў уборачную кампанію 2024 года. Валавы збор збожжавых і зернебабовых склаў 10 045 тон, што на 1 699 тон больш за ўзровень 2023 года (8 346 тон), ураджайнасць склала 40,8 ц/га, што на 3,9 ц/га вышэй за ўзровень 2023 года (36,9 ц/га). Увесь валавы збор збожжавых і зернебабовых з улікам рапсу і лёну складае 11 279 тон, што на 1 831 тону вышэй за ўзровень 2023 года (9 448 тон).

Даведачна: у сярэднім па Аршанскім раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых — 38,2 ц/га, у цэлым па Віцебскай вобласці — 22,4 ц/га.

Тэгi
#Дажынкі