Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.09.2024

Заключаны Дагавор аб навуковым супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Універсітэтам пры Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС

6 верасня 2024 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках правядзення III Міжнароднага навуковага кангрэса беларускай культуры адбылася сустрэча дырэктара Цэнтра Лакоткі А. І., дырэктара філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» Ненадаўца Я. А. з прарэктарам па навуковай рабоце Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй вышэйшай адукацыі «Універсітэта пры Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС» Спірынай М. Ю.

У ходзе сустрэчы быў заключаны дагавор аб навуковым супрацоўніцтве паміж Цэнтрам і Універсітэтам, які прадугледжвае шырокае ўзаемадзеянне супрацоўнікаў арганізацый у галіне навукова-даследчых, творчых праектаў, садзейнічанне павышэнню навуковай кваліфікацыі прадстаўнікоў Бакоў, а таксама стварэнне сістэмы партнёрскіх адносін для сумесных праектаў.

Тэгi
#кангрэс