Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.09.2024

Акадэмік Анатоль Кулак атрымаў нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі

9 верасня 2024 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатолю Кулаку, дырэктару ДНУ «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі», доктару хімічных навук, прафесару, акадэміку.

Высокай узнагароды вучоны ўдастоены за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, распрацоўку новых хімічных тэхналогій і функцыянальных матэрыялаў, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння.